БО́ЗЕ — ЭЙНШТЭ́ЙНА РАЗМЕРКАВА́ННЕ,
функцыя размеркавання на ўзроўнях энергіі тоесных часціц з нулявым ці цэлалікавым спінам (базонаў) пры ўмове, што ўзаемадзеянне паміж часціцамі можна не ўлічваць. Вызначае ўласцівасці ідэальнага квантавага газу, які падпарадкоўваецца Бозе — Эйнштэйна статыстыцы.
Паводле Бозе-Эйнштэйна размеркавання ni = [exp((Ei-μ)/kT)-1]-1, дзе ni — сярэдні лік часціц у стане з энергіяй Ei, i — набор квантавых лікаў, якія характарызуюць стан часціцы, μ —
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)